Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

Бесперспектыўны шум

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Замілаванне выклікаюць у мяне нашы прадпрымальнікі. Разабрацца ў іх структурах куды цяжэй, чым у палітычных кааліцыях і групоўках аб’яднанай ці раз’яднанай дэмакратычнай апазіцыі. То з палітычнымі партыямі куды складаней — там цэлы спектр палітычных поглядаў — ад камуністаў-калякінцаў да хадэкаў-пазьнякоўцаў. А прадпрымальнікам, здавалася, што дзяліць, акрамя аднолькава агульных падаткаў. Можна было б узяць і раз назаўсёды аб’яднацца дзеля дасягнення агульных мэт. Ну, хай сабе не назаўсёды, а толькі на канкрэтны страйк пратэсту, які якраз збіраюцца правесці ў Мінску 15 снежня бягучага года. Бо прыпякло зноў і моцна. У беларускай сталіцы знішчаюць увесь прыватны гандаль у дробных шапіках, прытым будзе ўведзены неверагодна высокі падатак на тавар, што ўвозіцца з за мяжы. Самы час згуртавацца дробным бізнесоўцам. Але не туды тое. Уражанне, што кожная са структур, што займаецца абаронай правоў прадпрымальнікаў, цягне ў свой бок. А адзін са шматлікіх лідараў Анатоль Шумчанка, які ўзначальвае грамадскае аб’яднанне „Перспектыва”, пайшоў круцей усіх. Ён публічна заявіў, што не хацеў бы, каб на акцыю прадпрымальнікаў прыходзілі апазіцыянеры з палітычных партый пад сцягамі і лозунгамі. Маўляў, гэта чыста эканамічная акцыя і палітычныя лозунгі там будуць не да месца. Ізноў старая песня! Ай ды Шумчанка, ай ды саліст! А мо ён спадзяецца, што грамадска-палітычныя актывісты, радыкальная моладзь усё ж прыйдуць без сімволікі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF