Ніва № 50 (2744), 14 снежня 2008 г.

Рэфлексія над гісторыяй нашай зямлі

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я доўга думаў як ахарактарызаваць у адным слове „Чарнарускую хроніку пракажоных”, — сказаў рэцэнзент, езуіт Вацлаў Ашайца, — і такі адказ знайшоў у кніжцы на 241 старонцы. Там прачытаем сказ: „Ікона — гэта душа, выяўленая на дошцы”. Сапраўды. Кніжка Яўгена Кабатца — ікона. Чаму? Бо ікона, як і кніжка, пішацца і яна не з’яўляецца простым адлюстраваннем рэчаіснасці. Ікона нясе ў сабе свет, які быў, ёсць і свет, які будзе...

Рэцэнзент у агульным назваў кніжку тэалагічнай, хоць як адзначыў, кожны, хто цікавіцца літаратурай ці гісторыяй, знойдзе ў ёй для сябе страву.

Сапраўды, цяжка знайсці больш трапную і змястоўную характарыстыку для навейшай кніжкі Яўгена Кабатца „Чарнаруская хроніка пракажоных” („Czarnoruska kronika trędowatych”), якую польскія літаратурныя колы (Інстытут кніжкі, Фонд польскай культуры, Музей імя Адама Міцкевіча, Варшаўскае кола Аб’яднання польскіх кнігазнаўцаў, Публічная бібліятэка сталічнага горада Варшавы і Галоўная бібліятэка Мазавецкага ваяводства) палічылі кніжкай месяца красавіка 2008 года. Урачыстае прысуджэнне прэміі пісьменніку, народжанаму ў Ваўкавыску, сямейнымі вузамі звязанаму з тэрыторыяй Белавежскай пушчы, пражываючаму ў Варшаве і Італіі, адбылося 2 снежня г.г. у варшаўскай сядзібе Клуба кнігазнаўца, што па вуліцы Стары Рынак, 22/24. У ходзе мерапрыемства была зачытана рэцэнзія на кніжку, выступленне лаўрэата і чытанне „Малога трактата пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF