Ніва № 48 (2742), 30 лістапада 2008 г.

Цімафей Хведашчэня — атаман і настаўнік

Алег ЛАТЫШОНАК

Некалькі тыдняў таму я атрымаў ад Уладзіміра Ляхоўскага з Мінска здымак Цімафея Хведашчэні ў „балахоўскім” мундзіры і фуражцы з выявай чэрапа са скрыжаванымі мячамі. Здымак маладога, прыгожага беларускага ваякі безупынна прыцягваў мае вочы, не даваў мне спакою. Я проста мусіў напісаць аб гэтым незвычайным чалавеку, якога помняць яшчэ белавежскія старажылы.

Цімафей Хведашчэня (у некаторых крыніцах — Федасеня) гэта адзін з тысячаў беларусаў, якія цвёрда змагаліся за сваю дзяржаву, але якім лёс не дазволіў ні дасягнуць гэтай мэты, ні наладзіць жыцця на меру сваіх здольнасцей.

Нарадзіўся ён у 1897 г. у вёсцы Заравічы пад Лунінцом. У 1916 г. скончыў шосты клас гімназіі ў Слуцку. У гэтым жа годзе скончыў 6-месячныя афіцэрскія курсы. У наступным годзе быў дэмабілізаваны з Расійскай Арміі, але не кідаў зброі. У снежні 1917 г. быў ужо паручнікам 1-га беларускага пяхотнага палка ў Мінску. Гэты полк фармаваўся з дазволу бальшавіцкага Галоўнакамандуючага Расійскай Арміі Крыленкі, але камандзір Заходняга фронту Мяснікоў загадаў ліквідаваць полк і далучыць яго жаўнераў да 289-га запаснога палка. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF