Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

Дырэкцыйны парк у Белавежы

Пётр БАЙКО

Праектуючы ў 1890 годзе Палацавы парк у Белавежы, Валеры Кроненберг, вядомы польскі агароднік-планавік, быццам для прасторавай раўнавагі, aпрацаваў таксама праект крыху меншага парку, які змясціў на супрацьлеглым канцы Белавежскай паляны. Заснаваны на зломе XIX i XX стагоддзяў, парк гэты спачатку быў называны „палкавым”. Як сама назва паказвае, меў ён выконваць ролю акружэння для палка войска, якое часова размяшчалася ў Белавежы. Цяперашняя назва парку ўзнікла ў міжваенны перыяд — aд месцазнаходжання тут Дырэкцыі дзяржаўных лясоў.

Дырэкцыйны парк быў заснаваны на плошчы каля 20 гектараў, у форме набліжанай да прамавугольніка. У 1935 годзе ён быў нязначна пашыраны, a ў щасцідзесятых і сямідзесятых гадах XX стагоддзя — перапраектаваны. Першапачaткова парк быў aкружаны жывой яловай агароджай, ровам і плотам з калючага дроту. Больш-менш у яго цэнтральнай частцы быў збудаваны пышны, двухпаверхавы будынак, прызначаны для Праўлення Белавежскай пушчы. Не зберагліся дакументы з інфармацыяй, у якім годзе закончылася пабудова гэтага аб’екта. Праўда, у аднoй з распрацовак Дзяржаўных лясоў указваецца год 1912, aле існуюць прадпасылкі, якія дазваляюць адсунуць гэты факт да злому XIX i XX стагоддзяў.

Праўленне Белавежскай пушчы размяшчалася на першым паверсе, на другім жыў начальнік праўлення. Сумесна з пабудовай будынка, на тэрыторыі парку збудаваных было таксама 7 драўляных жылых дамоў для чыноўнікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF