Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

Культурны цэнтр Беларусі

Міра ЛУКША

Адчыніў свае дзверы Культурны цэнтр Беларусі, які займеў сядзібу па вуліцы Модлінскай, 2, у Беластоку, адмысловым вечарам з мастацкім паказам. У новаадрамантаваным арандаваным будынку на Баярах 6 лістапада гг. сабралася больш за сто асоб.

— Сабраліся тут усе, хто дбае аб пашырэнне сувязей Беларусі з Польшчай, — адзначыў саветнік Пасольства Беларусі ў Польшчы, дырэктар Цэнтра Аляксандр Карачун. — Пачаў наша мерапрыемства цудоўны калектыў з Беларусі „Неруш”.

Спадар дырэктар рады быў прывітаць пасла Беларусі Паўла Латушку, генеральнага консула РБ у Беластоку, праваслаўнае духавенства, кіраўніцтва горада Беластока, Маршалкоўскай управы, кіраўнікоў прадпрыемстваў, дырэктараў беларускіх ліцэяў і Пачатковай школы ¹ 4 у Беластоку, настаўнікаў беларускай мовы, кіраўніцтва гарадоў Гайнаўкі, Бельска, Сямятыч, гмінных улад Гайнаўшчыны, Бельшчыны, Сямятыччыны, а таксама Драгічына, Чаромхі, Чыжоў, Гарадка, кіраўніцтва БГКТ, творцаў культуры.

— Я лічу, што тыя людзі, якія сёння сабраліся ў нашым цэнтры, прыхільныя да беларускасці, да беларускай культуры, будуць вельмі прыемнымі і вельмі шаноўнымі гасцямі нашага дома, — адзначыў спадар дырэктар і прадставіў слова паслу РБ, які канчае ўжо сваю дыпламатычную місію ў Польшчы.

— Я бачу сярод сабраных гасцей нашых добрых сяброў, — заўважыў пасол РБ Павел Латушка, які пералічыў з імя і прозвішча амаль усе сабраныя асобы, — сяброў добрых адносін паміж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF