Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

„Дакопіны” з беларускай культурай

Аляксей МАРОЗ

На беларускіх народных аглядах часта паказваюцца вясельныя, хрысцінныя і жніўныя абрады, яшчэ добра вядомыя пакаленню нашых бацькоў. Але якраз „дакопіны” і іншыя абрады, якія спадарожнічаюць уборцы бульбы, прэзентуюцца ўжо рэдка, бо яны і раней звяліся з нашых палёў. Калі ў поле выйшлі бульбакапалкі, звялося капанне бульбы ў кампаніі суседзяў з супольнымі вячэрамі на полі. Завяршыўшы ўборку бульбы, якая пры народнай уладзе масава прадавалася на Шлёнск і ў Савецкі Саюз, мужчыны хутка браліся за пасяўную, а жанчыны за выбіранне агародніны і традыцыя „дакопінаў” пайшла ў забыццё.

Да народнай беларускай традыцыі „дакопінаў” рашыліся вярнуцца працаўнікі Нарваўскага дома культуры, якія ў розных мясцовасцях гміны ладзяць беларускія мерапрыемствы з цыкла „Жыве яшчэ традыцыя”. Сёмага лістапада ў Трасцянцы ў вялікім памяшканні дэпо мясцовай добраахвотнай пажарнай аховы наладзілі яны беларускае мерапрыемства. Зараз у дэпо працуе філіял Нарваўскай гміннай бібліятэкі. На беларускае мерапрыемства зала была прыаздоблена макаткамі і народнымі ручнікамі. Жыхары Трасцянкі моцна трымаюцца праваслаўя, таму і на сцэне была павешана ікона, перад якой у мінулым людзі маліліся, распачынаючы кожную працу. Матыкі, якімі карысталіся маладыя людзі прэзентуючы „дакопіны”, яшчэ і зараз з’яўляюцца асноўнай прыладай працы ў Трасцянцы. Старэйшыя жыхары, якія ў большасці запоўнілі вялікую частку глядзельнай залы, садзяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF