Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

Што з нашымі грашыма (3)

Аляксей МАРОЗ

Расія, Украіна і Беларусь будуць патрабаваць у бліжэйшым часе больш інвестараў з Еўрасаюза, а ў гэтым ліку і з Польшчы. На гэтых рынках мацней інвеставалі прадпрыемствы з Беласточчыны, чым суполкі з іншых рэгіёнаў Польшчы.

Буйнейшыя прадпрымальнікі з Гайнаўшчыны дэкларавалі, што куплялі драўніну ў Калінінградскай вобласці Расіі, на Беларусі, на Літве, а некаторыя нават прывозілі яе з Украіны. Выконваючы вырабы з імпартаванай драўніны, купленай за долары ці еўра, кошты іх прадукцыі нядаўна павысіліся і калі Польскія дзяржаўныя лясы дэкларавалі, што панізяць цану драўніны ў агульным на 10% (напэўна залежна ад якасці — А. М.), павінен моцна абмежавацца імпарт драўніны з Усходу на нашыя тэрыторыі, а ў многіх выпадках можа спыніцца.

— Мы распачалі сваю дзейнасць у Беларусі ўжо ў 1990 годзе і ажно да мінулага года дзейнічала там адно або два нашы прадпрыемствы. Экспартавалі мы пераробленую драўніну адразу з Беларусі ў заходнія краіны, а асабліва ў Іспанію. Імпартавалі мы таксама драўніну з Беларусі ў наша прадпрыемства „Васбэль”, што дзейнічае ў Звадзецкім, а пасля яна перараблялася ў іншым нашым прадпрыемстве „Паркет Гайнаўка”, — кажа саўласнік суполак Валянцін Васілюк са Звадзецкага. — Драўніну куплялі мы таксама на Украіне і многа яе прывозілі з Расіі. З Краснаярскага краю прывозілі мы лістоўніцу. У час вялікай перапрацоўкі мы прывозілі з усходніх краін па 8-10 аўтафураў драўніны штотыдзень. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF