Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

Via Carpatia

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беласток, Бельск-Падляшскі, Боцькі і Сямятычы будуць мець, маўляў, непасрэднае спалучэнне на поўначы з Лівтой, а на поўдні са Славакіяй, Венгрыяй, Румыніяй, Балгарыяй і, мабыць, з Грэцыяй. Так будзе пасля пабудовы хуткаснай транзітнай дарогі Via Carpatia, якая на польскім адрэзку мае бегчы паўз усходнюю мяжу, значыць, на г.зв. Усходняй сцяне ад Будзіска да Любліна, Жэшава і далей да славацкай мяжы.

Аб планах гэтай пабудовы гаварылася на мінулым тыдні ў беластоцкім Гасцінным палацыку на адмысловай прэс-канферэнцыі, якую заініцыяваў дэпутат, а заадно старшыня падляшскай Грамадзянскай платформы Роберт Тышкевіч. Удзельнічалі ў ёй віцэ-прэзідэнты Любліна і Жэшава ды, між іншым, падляшскія дэпутаты Лешак Цеслік і Кшыштаф Юргель, прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства інфраструктуры і Генеральнай дырэкцыі краёвых дарог і аўтастрад (ГДКДіА). Абмяркоўвалася патрэба паскарэння прац адносна пабудовы шляху Via Carpatia. Ідэя яго ўзнікнення нарадзілася ў кастрычніку 2006 г. У той час міністры транспарту Літвы, Польшчы, Славакіі і Венгрыі ў Ланцуце ў час канферэнцыі „Адна дарога — чатыры краіны” рашылі аб неабходнасці спалучэння гэтых краін, значыць, часткі паўночнай Еўропы з паўднёвай. Першапачаткова Via Carpatia мела пралягаць ад Коўна праз Беласток, Люблін, Жэшаў, Прэшаў, Кошыцы да Дэбрэцэна. З часам ідэяй захапіліся Румынія і Балгарыя. У апошні час — Грэцыя, якая — як сказаў у ходзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF