Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

Ці з’ядуць нас дзікі?

Аляксей МАРОЗ

Невыпадкова лугі і аблагі, на якіх раней раслі збожжа або бульба, распаложаныя непадалёк ад Белавежскай пушчы або на пушчанскіх палянах, зараз зарастаюць кустамі і дрэўцамі. У прыпушчанскіх вёсках людзі наракаюць на лясную звярыну, а асабліва на дзікоў, якія нішчаць збожжа, бульбу і агародніну, а кампенсацыі за знішчаныя палеткі, якія выплачваюцца гаспадарам згодна з законамі, не вяртаюць таго прыбытку, які яны мелі б ад ураджаю. Нядаўна жыхары Навасадаў і Звадзецкага паінфармавалі пра вялікія знішчэнні на іх палях, дзе дзікі вымалацілі збожжа, з’елі бульбу і нават агародніну. Дадаткова паявіліся чуткі, што эколагі прапануюць спыніць паляванні ў пушчы.

У прыпушчанскіх вёсках наракаюць на дзікоў

Сяляне з Пагарэльцаў, Войнаўкі ці аднаго з арэшкаўскіх хутароў з роспаччу расказвалі, як выбіваліся з сіл, стараючыся днём і ноччу ахоўваць свае палеткі, асабліва з бульбай, якую дзікі патрапілі пераараць нават за некалькі начэй. Гаспадары, апрача начных дзяжурстваў па сваіх палях (некаторыя нават летам начавалі на змену побач свайго збожжа), карысталіся дапамогай сабак і палілі вогнішчы. Аднак зараз забаронена распальваць вогнішчы на палях, асабліва побач пушчы. З часам дзікі настолькі прывыклі да людзей, што нават грукатам аб металічныя прадметы, ці страляннем з пістонаў цяжка іх прагнаць. Раней Белавежская пушча ў многіх месцах была адгароджаная ад людскіх сяліб драўлянымі платамі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF