Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

Не будзе цуду...

Уладзімір СІДАРУК

Урадавая кааліцыя прад’явіла парламенту праект закону аб службе аховы здароўя. Да прапановы адмоўна ставяцца апазіцыя і прэзідэнт. Гэты загадзя прад’явіў вета, аргументуючы, што камерцыялізацыя дзяржаўных шпіталяў гэта не што іншае як прыватызацыя. „У рыначнай эканоміцы здароўе не можа быць формай аўкцыёну дзеля здабывання прыбытку для шпіталяў”, — гавораць левыя дэмакраты... А што на гэта пацыенты?

Калі ў ліпені я паспрабаваў прапісацца да ўролага ў Гайнаўцы, у рэгістрацыі заявілі, што бліжэйшы вольны тэрмін — люты 2009 года. Адміністратарка аднак намякнула, што лекар можа прыняць па за чаргою. „Па чацвяргах уролаг прымае ад паловы пятай пасля абеду”, — паясніла. Рызыкнуў я паехаць 31 ліпеня. Пашанцавала. Доктар агледзеў, прыпісаў лякарства ды суцешыў, што прыкметы хваробы нязначныя. Далей шае лячэнне паставіў у залежнасць ад аналізу крыві і ўльтрагукавога абследавання (УГА). Каб зрабіць УГА жывотнай поласці, трэба прапісацца ў рэгістрацыі. Паколькі я меў накіраванне ў беластоцкую паліклініку, таму лічыў, што там зраблю УГА па накіраванні ўролага. Але ў шпітальнай канцылярыі адправілі мяне з нічым. Сказалі, што прасвечвацца трэба ў Гайнаўцы. Пазваніў я ў рэгістрацыю, калі са шпіталя вярнуўся. Было гэта 15 кастрычніка. Тэрмін агляду назначылі мне праз два дні, на адзінаццатую гадзіну.

А нельга раней? — пытаю. — Я прыезджы, пасля аперацыі...

Дзякуйце Богу, што на апошняе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF