Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

БАТЭ і БТ

Віктар САЗОНАЎ

У беларускай спартовай прэсе скандал. Гучыць гэта надзвычай нязвыкла. У беларускай прэсе, ды нейкі там скандал!? Як могуць быць у нас праблемы з прэсай!? І як такое прапусціла цэнзура?! І хоць спорт не палітыка, то ўсё адно, калі там бачыш скандальны матэрыял, міжволі закрадваецца думка, што артыкул усё ж выйшаў з чыйгосьці дазволу.

А ўвесь той гвалт атрымаўся з нібыта адсутнасці належнага ўзроўню патрыятызму ў барысаўскіх аматараў футбола. У вельмі важным матчы БАТЭ (Барысаў) — „Зеніт” (Санкт-Пецярбург) беларускі футбольны клуб прайграў свайму расійскаму канкурэнту па Лізе чэмпіёнаў з лікам 0:2. Роспачы і расчаравання хапіла ўсім, бо нашы сапраўды добра гулялі і мелі шанцы. Ды вось для рэалізацыі сваіх намераў не хапала нейкай дробязі.

Вось на гэтай нібыта дробязі і разгарэўся цэлы медыйны скандал. Той-сёй са спартовых журналістаў прыйшоў да высновы, што нашым аматарам футбола са слаўнага горада Барысава не хапіла ні больш, ні менш, а толькі патрыятызму. Адным словам, забракавала патрыятызму беларусаў, бо нашаму клубу БАТЭ нічога не дало, што яны гулялі на сваім полі. Лепш бы другі раз матч адбыўся на чужым. Тады б нашы футбалісты ведалі чаго чакаць ад чужога гледача. А тут, у родным горадзе, майстры мячыка разлічвалі больш за ўсё на падтрымку свайго стадыёна. І рабілі ўсё, каб квіткі на матч прадаваліся менавіта ў барысаўскіх касах.

Ды вось атрымалася ўсё не так, як задумвалася. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF