Ніва № 47 (2741), 23 лістапада 2008 г.

Віцебск, Віцебск

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Хто не быў, няхай шкадуе. Але шмат з тых, хто ў мінулы ўік-энд не трапіў у беластоцкі Драмтэатр імя Аляксандра Вянгеркі, можа мець жаль да дырэкцыі тэатра; вось рэклама трох прэзентаваных спектакляў аднаго з найлепшых еўрапейскіх тэатраў — віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа была жалюгодная, нават мясцовыя газеты не паквапіліся, каб паведаміць аб яго выступленнях.

Тэатр з Віцебска афіцыйна гасцяваў у Беластоку першы раз. Акцёры гэтага тэатра шэсць гадоў таму паказвалі ў Крынках, Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы „Арышт”, драму Сакрата Яновіча, дагэтуль неперакладзеную на польскую мову, п’есу аб Францішку Аляхновічу і Браніславе Тарашкевічу. У гэты раз у сталіцы Падляшскага ваяводства прадставілі тры спектаклі: „За двума зайцамі” ўкраінскага драматурга Міхала Старыцкага, „Псіхааналітык для псіхааналітыка” ледзь трыццацігадовай Дзіяны Балыкі, журналісткі і драматурга, якая жыве ў Беларусі, а родам з ваколіц Мурманска, ды „Шагал... Шагал...” Уладзіміра Драздова, спектакль, які здабыў першую ўзнагароду 2000 г. на адным з найбольш прэстыжных фестываляў у свеце, у Эдынбургу. Несумненна, кожны з гэтых спектакляў быў мастацкай падзеяй, хоць усе яны былі пастаўлены ў іншай эстэтычнай катэгорыі — ад касцюмнай камедыі ў стылістыцы вадэвіля („За двума зайцамі”), лірычна-эратычнай камедыі („Псіхааналітык...”) да поўнага настрою аповеду аб тузе за радзімай („Шагал...”). На жаль, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF