Ніва № 46 (2740), 16 лістапада 2008 г.

Садом і гамора ў святле законаў

Ганна КАНДРАЦЮК

— Уяві, што твая дванаццацігадовая дачка прыводзіць дадому хлопца і лягае з ім спаць. І што ты на гэта? — пытае мяне настаўніца, маці дзвюх дачок.

— У мяне няма дачкі ў такім узросце, — выкручваюся. Я прадчуваю, што мой адказ канадцы ўспрымуць як рэлікт даіндустрыяльнай эпохі.

— Ну, тэарэтычна...

— Пэўна адлупцавала б...

— А ў нас бацькі задаволены, яны віншуюць сябе, што іх дачка... не лесбіянка!

Прыезджыя з нашай часткі Еўропы ўражаны адкрытасцю, з якой у Канадзе гутараць пра сексуальныя меншасці. Здзіўляе іх асабісты падыход да тэмы:

— Я ж не ведаю, якую арыентацыю будуць мець мае дзеці, — кажа мая субяседніца.

Канадцы маюць свядомасць, што лесбіянкі і геі нараджаюцца ў звычайных сем’ях і праблема можа датычыць кожнага, у тым ліку іх саміх. Магчыма таму вакол тэмы няма атмасферы варожасці ці нездаровай сенсацыі, хутчэй заклапочанасць. Канадскія законы ў адносінах да сексуальных меншасцей найбольш ліберальныя ў свеце. З 2005 года гомасексуальныя пары могуць жаніцца на тэрыторыі цэлай краіны, усынаўляць дяцей, судова дзяліцца маёмасцю ў выпадку разводаў. З 2003 па 2006 год у Канадзе абвянчалася 12 438 такіх пар. Згодна з законам, канадскае дзіця можа мець трох бацькоў: бацьку і дзвюх мам (калі біялагічная маці возме шлюб з іншай жанчынай).

— А як там у вас? — цікавіцца знаёмая.

— Нас гэтая праблема не датычыць, — выкручваюся ад нязручнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF