Ніва № 46 (2740), 16 лістапада 2008 г.

Юбілей нашых гісторыкаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

4 лістапада ў вестыбюлі ўніверсітэцкай бібліятэкі ў Беластоку адкрылася выстава, прымеркаваная да 15-годдзя Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, якая будзе працаваць месяц. Выстава паказвае плён выдавецкай дзейнасці Таварыства ды кнігі нашых гісторыкаў, якія выйшлі ў іншых выдавецтвах; усіх іх, як ацаніў старшыня Таварыства д р Алег Латышонак, назбіралася больш за сотню.

На адкрыццё выставы з’явілася каля сотні асоб, у іх ліку м.інш. консул Беларусі ў Беластоку Наталля Міськевіч, віцэ-прэзідэнт горада Аляксандр Сасна, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку Аляксандр Карачун, прадстаўнікі кіраўніцтва Універсітэта ў Беластоку ды шмат асоб, для якіх працы сяброў Беларускага гістарычнага таварыства адыгрываюць важную ролю ў іх інтэлектуальным жыцці. Не ўсе маглі прысутнічаць, напрыклад, не было вядучых заснавальнікаў Таварыства братоў Мірановічаў, якія на гэты час апынуліся ў замежных паездках, ці аднаго з найбольш плённых аўтараў а. д-ра Рыгора Сасны, якога запынілі душпастырскія абавязкі.

Алег Латышонак пазнаёміў прысутных з кароткім нарысам гісторыі Таварыства. Як сказаў прамоўца, Таварыства ўзнікла па сутнасці ў выніку фрустрацыі беластоцкіх беларускіх гісторыкаў ад няўдач у змаганні за парламенцкія пуцёўкі, было перанакіраваннем іх грамадскай актыўнасці. Першым старшынёй быў абраны Антон Мірановіч, які на той час быў адзіным габілітаваным доктарам гістарычных навук. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF