Ніва № 46 (2740), 16 лістапада 2008 г.

Вакол нашай вялікай вады

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Па дарозе, што з аўтобуснага прыпынку вядзе ў самую вёску Шымкі, вітае прыбылага пажарнае дэпо з вялікімі лічбамі „998”. Гэтыя лічбы ўжо неактуальныя, бо маем жа новы, універсальны еўрапейскі нумар экстраннага выкліку выратавальных службаў — „112”. І той стары нумар выкліку пажарнікаў трэба цяпер лічыць своеасаблівым помнікам зусім яшчэ цёплай мінуўшчыны. У будынку пажарнага дэпо месцяцца таксама мясцовая амбулаторыя ды бібліятэка. У наступным будынку таксама нейкая медыцынская ўстанова, а зараз за ёй невялікі вадаём з апалым туды старым дробным голлем з навакольных дрэў.

У цяперашнім цэнтры вёскі, які больш-менш супадае з яе тапаграфічным цэнтрам, месцяцца, наўскос да сябе, дзве прадуктовыя крамы; у адной з іх пункт паштовага агенцтва. Каля „паштовай” крамы пуставата, затое за сцяной канкурэнцыі засела траіх мужчын на своеасаблівую ранішнюю лінейку каб распіць таннае вінцо. І ўсярэдзіне крышку народу таксама абмяркоўвае важныя ранішнія навіны.

Каля некаторых хат стаяць крыжы; увагу наведвальніка вёскі несумненна прыцягне цікавы крыж з выявай распяцця, выкананай з адмыслова падабранага сука. Аднак у цэнтры Шымак даволі няўтульна. Насупраць згаданых крамаў зараснік бэзу, пад якім валяюцца шкляная тара і чарапіца. Адсюль відаць розныя хаты: і крыху задбаныя, і крыху запушчаныя. Шымкі крыху адлеглыя, на тры-чатыры кіламетры, ад Семяноўскага вадаёма і, мабыць, яны зараз на такім раздарожжы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF