Ніва № 46 (2740), 16 лістапада 2008 г.

Музей пайшоў у пазыкі!!!

Размова з Міраславам МОРДАНЕМ — старшынёю аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”.

Ужо ёсць правамоцнае рашэнне суда наконт вызначэння ўласніка Беларускага музея ў Гайнаўцы. Мяняе яно афіцыйнага ўласніка музея, якім, паводле дакументаў, раней было Галоўнае праўленне БГКТ.

— Ужо ўступіў у сілу прысуд Акруговага суда ў Беластоку, які прызнаў, што ўласнікам будынкаў Беларускага музея і ўчастка вакол яго з’яўляецца аб’яднанне „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”. Кампенсацыю, прызнаную судом, у размеры 250 тысяч злотых пералічылі мы ўжо на рахунак Галоўнага праўлення БГКТ, беручы крэдыт, які будзем сплачваць штомесячна. Зараз у іпатэчныя кнігі ўпісаны толькі адзін уласнік музейных будынкаў і ўчастка пад ім і вакол яго — наша аб’яднанне.

Покі дайшло да вырашэння закалоту вакол ўласнікаў музея і ўчастка пад ім, доўга цягнуліся размовы паміж вашым аб’яднаннем і Галоўным праўленнем БГКТ, а пасля судовыя расследаванні. Ці можна было гэтага пазбегнуць?

— Калі мы, закончыўшы будову музейных будынкаў, здалі іх у карыстанне, Галоўнае праўленне БГКТ выступіла за ўпісанне музейных будынкаў у іпатэчную кнігу, якая была закладзена для ўчастка, на якім будаваўся музей. Паколькі ўласнікам участка здаўна было Галоўнае праўленне БГКТ, суд іпатэчных кніг упісаў музейныя будынкі ў гэтую ж іпатэчную кнігу і гэтым самым фармальным уласнікам музейных будынкаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF