Ніва № 46 (2740), 16 лістапада 2008 г.

Смуродны бізнес

Ілона КАРПЮК

Пры солтысавай хаце пабудаваная прыгожая веранда. Месца, якое павінна служыць для сямейных абедаў ці адпачынку, у сям’і Зінчукоў не выкарыстоўваецца. Перашкаджае гэтаму прыкры пах свінскага бізнесу, які назаляе як ім, так і іншым жыхарам вёскі Палічна.

— Без мяса не ўмеем жыць, — кажа свінагадовец Анатоль Крупінскі. — А дзе іх трымаць? У горадзе? Пасярэдзіне лесу? Жывёлу трымаюць на вёсках. А калі не будзе дзе гадаваць свіней, то і не будзе мяса ў крамах і на сталах.

Гэты аргумент, здаецца, прамаўляе да ўяўлення гараджан, але большасць гаспадароў на вёсках у сваіх хлеўчыках, побач кароў ці каня, трымае, ці лепш сказаць трымала, свіней. Да паху такой гаспадаркі хутка яны прывыкалі і мірыліся са сваім сялянскім лёсам. Але такіх сапраўдных гаспадароў у Палічнай зараз няшмат.

— Тут у нас ужо самі пенсіянеры, — кажа солтыс Ірэна Зінчук, — гаспадараць толькі дзве сям’і.

— А турысты прыязджаюць? — пытаюся.

— А я знаю... толькі ўнукі да сваіх дзядоў і бабуляў. Пару хатаў купілі „варшавякі”, нават немец дзве выкупіў, бо знайшоў тут свайго бацьку.

Палічна гэта вялікая вёска, а прытым цікава распаложаная. На жаль, таму, што яна на канцы свету, самаўрад не вельмі ёю пераймаецца. Месца для турызму цудоўнае, але старая школа разбураецца ў руках чарговых „інвестараў”, а святліца, якая знаходзіцца побач са свінафермай, насычаная не толькі смуродам, але і пустатой. Гэты пах не будзе таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF