Ніва № 46 (2740), 16 лістапада 2008 г.

Прагматызацыя кантактаў

Размова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы Паўлам ЛАТУШКАМ у сувязі з заканчэннем ягонай дыпламатычнай місіі.

Ніва”: — Спадар пасол, больш за 10 гадоў Вы, як беларускі дыпламат, былі ў Беластоку і Варшаве. Не жаль з’язджаць у Мінск, а мо гэта ўрэшце доўгачаканая палёгка з за вялікай нагрузкі ад двухбаковых праблем?

— Вы ведаеце, з радасцю вяртаешся на Радзіму, бо яна нас нарадзіла. І гэта дарагое кожнаму чалавеку. Але, канешне, шкада. Гэта вялікі кавалак майго жыцця. Спадзяюся, што на працягу дзесяці гадоў працы ўдалося атрымаць мне і неблагія вынікі. Важнае, што польска-беларускія суадносіны набіраюць новага жыцця. Наступае час прагматызацыі ўзаемных кантактаў. Ідзе працэс інтэнсіўных сустрэч на высокім міжурадавым узроўні ў галіне эканомікі, транспамежнага супрацоўніцтва, культуры. Прыкладаў ёсць шмат. Працуюць камісіі, падкамісіі — мы маем сістэмны дыялог. Мы не хвалімся гэтым. Проста хочам, каб прынеслі яны канкрэтнае вымярэнне.

Як Вам удалося ўгаварыць міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага на візіт 12 верасня ў Віскулі і сустрэчу з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і то напярэдадні моцна крытыкаваных міжнароднай супольнасцю за іх недэмакратычнасць парламенцкіх выбараў у Беларусі?

— Так, была гэта вельмі важная сустрэча ў польска-беларускім дыялогу. Гэтаму папярэднічалі розныя кантакты на ніжэйшых узроўнях. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF