Ніва № 45 (2739), 9 лістапада 2008 г.

Ці сапраўды там ужо так дрэнна?

Ганна КАНДРАЦЮК

Сваю вандроўку ў Канаду ўспрымаю як цудоўную перамену ў жыцці! І справа не ў маіх уражаннях ці журналісцкім досведзе. Мова пра маіх беластоцкіх сваякоў і знаёмых, якія пасля майго вяртання з Канады чамусьці палічылі мяне экспертам па пытанні глабальнай эканомікі. Варта дадаць, што раней, значыць да вылету ў Канаду, яны ўспрымалі мяне экспертам па чымсьці адваротным, заўзята крытыкавалі мой качэўніцкі лад жыцця і ўсялякія дабрачынныя акцыі ў карысць не самой сябе.

Скажу больш — цяпер я «эксперт па амерыканскай» эканоміцы. Прытым здзіўляе мяне паўсюднасць і эмацыйнасць, якая спадарожнічае тэме эканамічнага крызісу ў ЗША.

— Ці сапраўды там ужо так дрэнна? — пытаюць мяне ўсе ў Беластоку.

Я адчуваю, што хочацца ім пачуць як найгоршыя навіны. Пра беспрацоўе, расізм, дарагавізну. Што ўсюды страшна, бесперспектыўна. І што, нарэшце, няма патрэбы ляцець туды і працаваць як вол, калі іх долары падаюць з дня ў дзень.

Я адчуваю, што гутаркі пра «амерыканскую бяду» кампенсуюць пачуццё горшасці. Яны падымаюць настрой і самаадчуванне ў нашым прыхаваным ад свету, бедненькім куточку. Быццам крах і эканамічнае падзенне Амерыкі мелі ўплыў на наша багацце і шчасце...

— Я ж не была ў ЗША, — выкручваюся ад дурных адказаў, — адкуль мне ведаць пра канчыну Амерыкі!

— Нічога, — не адстаюць сваякі, — гэта адно і тое самае.

Яны не ведаюць, што за такія словы канадцы, у якіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF