Ніва № 45 (2739), 9 лістапада 2008 г.

Браты Пецюкевічы перажывалі за Беларусь

Сяргей ЧЫГРЫН

У сёлетнім вераснёўскім нумары штомесячніка „Czasopis” Лена Глагоўская ўпікнула тыднёвік „Ніва” ў тым, што ён мала цікавіцца і піша пра Мар’яна Пецюкевіча і яго спадчыну. А Мар’ян Пецюкевіч быў некалі супрацоўнікам „Нівы”: пісаў і дасылаў сюды пісьмы і артыкулы на этнаграфічныя і гістарычныя тэмы, а таксама часта тут гасцяваў. Так згадвае спадарыня Лена Глагоўская. Каб неяк кампенсаваць папрок нашага шаноўнага гісторыка і даследчыка, прапануем увазе чытачоў інтэрв’ю з дачкою Мар’яна Пецюкевіча — Марыляй Пецюкевіч, якая 40 гадоў жыве ў Рыме.

Спадарыня Марыля, як так склаўся лёс, што Вы ў 1960-х гадах з Польшчы трапілі ў Італію, дзе шчасліва пражываеце і сёння?

— У апошнія гады майго жыцця ў Польшчы я выкладала рускую мову і літаратуру ў старэйшых класах аднаго з варшаўскіх ліцэяў. У сакавіку 1968 года пачаліся вядомыя ва ўсім свеце масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць дыктатуры, фактычна, адзінай партыі ПАРП і палітыкі ўрада, які паставіў Польшчу ў становішча васала СССР. У хваляваннях у асноўным прынялі ўдзел студэнты варшаўскіх ВНУ і інтэлігенцыя. Я вельмі свядома далучылася да супраціўлення, будучы глыбока ўпэўненай у яго неабходнасці. Польшча тады была культурна зняволеная, жыла нібы ва ўдушлівай і смярдзючай турэмнай камеры, нарастаў гнеў і незадаволенасць у розных слаях грамадства. Апошнім штуршком для хваляванняў стала зняццё са сцэны паэмы Адама Міцкевіча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF