Ніва № 45 (2739), 9 лістапада 2008 г.

Балтыйская Беларусь разам з пабярэжнымі супольнасцямі пратэставала супраць газаправода

Якуб ЛОГІНАЎ

Большай актыўнасці ўрада ў пытанні Паўночнага газаправода ды незалежнай экалагічнай экспертызы запатрабавалі ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася 16 кастрычніка ў Пагажэліцы (Заходнепаморскае ваяводства Польшчы). Гэтая канферэнцыя адзначылася тым, што на ёй упершыню выступілі прадстаўнікі Беларусі ды Украіны ў якасці паўнапраўных удзельнікаў дэбатаў пра справы Балтыкі (хаця шмат хто ставіў магчымасць гэтага выступу пад сумнеў). „Украіна ды Беларусь таксама з’яўляюцца балтыйскімі дзяржавамі, хаця гэта можа дзіўна гучаць”, — сказаў на канферэнцыі Антон Лебедзеў, фізік з Мінска.

Канферэнцыю „Супрацьдзеянне пагрозе бяспекі прыморскіх рэгіёнаў з боку Паўночнага газаправода ў кантэксце інтэграцыі Балтыйскага рэгіёна з Украінай і Беларуссю” арганізавала Задзіночанне марскіх гарадоў ды гмін па ініцыятыве заходнепаморскай гміны Рэваль, якая баіцца знішчэння пляжаў у выніку будаўніцтва газаправода.

— У нас літаральна 100 адсоткаў жыхароў спалучае сваё існаванне з турызмам. Наша гміна здзейсніла шматлікія інвестыцыі ў турыстычную інфраструктуру, мы дбаем пра ахову асяроддзя, аднак мы можам усё гэта страціць за адзін момант, бо Расея ды Нямеччына зважаюць толькі на грошы, аднак не на нашу бяспеку, — такімі словамі капітан Вальдэмар Явароўскі з Рэваля тлумачыў чаму менавіта мясцовая супольнасць цікавіцца інвестыцыяй Газпрама.

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF