Ніва № 45 (2739), 9 лістапада 2008 г.

Што з нашымі грашыма (2)

Аляксей МАРОЗ

Калі гаварыць пра пагрозы, якія могуць хутка і моцна адмоўна паўздзейнічаць на гаспадарку Польшчы, дык эканамісты звяртаюць увагу на прытармажэнне яе крэдытавання банкамі. Спачатку пачалі мець клопаты звычайныя людзі, а ў гэтым ліку і жыхары Гайнаўшчыны ці Бельшчыны, якія рашыліся ўзяць крэдыты на куплю або рамонт дамоў, бо трэба было выказацца намнога большым уласным фінансавым укладам і рашыцца на большыя правізіі, а пасля стала не хапаць швейцарскіх франкаў. Апасаючыся, што страцяць запасы грошай, банкі перастаюць нават падпісваць дамовы на новыя крэдыты, з якіх фінансуецца бягучая прадукцыя. Эканамісты асцерагаюць, што калі не будзе заўважальнай інтэрвенцыі Нацыянальнага банка Польшчы, то ўжо праз некалькі тыдняў прадпрыемствы могуць пачаць абмяжоўваць прадукцыю і пачынаць звальняць людзей з працы. Найцяжэй атрымаць чарговыя крэдыты прадпрыемствам, якія займаюцца будаваннем шматкватэрных вялікіх дамоў, а спыненне іх будовы найбольш балюча адчуюць звычайныя людзі, што далі задаткі на свае кватэры, а такія ёсць і ў Беластоку, дзе яшчэ размашна вядуцца будаўнічыя работы. Раней гаспадаркі багацейшых краін разгойдвала будаўніцтва, а зараз у ім можа паявіцца застой. Апрача праблемаў, з якімі спатыкаюцца будаўнікі, даражэйшыя крэдыты для маладых сем’яў, якія хочуць купіць сабе кватэры, і абмежаванні ў доступе да іх адстрашваюць патэнцыяльных новых пакупнікоў. У Бельску-Падляшскім цяжка знайсці пакупнікоў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF