Ніва № 45 (2739), 9 лістапада 2008 г.

І ўжо тут — Юшкаў Груд

Міра ЛУКША

Я і не ведала, што гэтая вёска, у якой праваруч, калі ехаць у Бандары, стаіць драўляная намоленая царква, у якой, калі памаліцца за здравіе, заўжды Гасподзь паможа, не тут пачынаецца, а ў „вёсцы” — гэта ў бок, дзе пастаўлены ўказальнік „Ціванюкі”. Значыць, трэба ад аўтобуса вяртацца мне крышку назад. Разам са мною ідзе ў карункава-чорным жалобным адзенні невялічкая нестарая жанчына, з якой гаворка не надта ладзіцца. Аказваецца, хоць ідзем разам, ёй не зусім па дарозе, і лепш у яе не пытацца пра тых, каго я шукаю. А я іду па каравай, які ўжо стыне на драўляным стале пасярод падворка на пачатку Вёскі.

На пачатку вёскі — чатыры хаты стаіць, усе яны пустыя — над імі вецер гудзіць, — пералічвае ў вершы Люба Саковіч, жыхарка хаты з нумарам 6 у Вёсцы — у Юшкавым Грудзе. — Усе яны пустыя, над імі вецер гудзе.

У першай Генік із Надзяй жыў, усіх будаваў, бо столярам быў.

У другой жылі людзі, дажыліся старых лет, а калі паўміралі, загінуў па іх след, — Люба не ведае іх прозвішча, бо яна, Галубоўшчанка, замужам сюды, у Міхалоўскую гміну, прыйшла з пад Раманава, з пад Луплянкі, што на Ялоўшчыне.

У трэцяй Анютка із сынам жыла, нервовае жыццё з суседзямі вяла. У чацвёртай хаце Манька з Ёзікам жыла, добрай яна мацерай і суседкаю была. Усе паўміралі, на могілках ляжаць, а ў іхніх дамах іконы вісяць. Вісяць і сумуюць, чаму гэта так: няма каму маліцца і бацюшкі прыняць. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF