Ніва № 45 (2739), 9 лістапада 2008 г.

Каб не было „як заўсёды”

Ілона КАРПЮК

Цывілізацыйны прагрэс, дэмакратызацыя свету, неабходнасць жыць разам патрабуюць ад людзей адкрытасці і спроб зразумець саміх сябе. Падляшша, якое гістарычна знаходзіцца ў сэрцы рэгіёна, акрэсленага як сутнасць талерантнасці, паводле некаторых павінна быць узорам міжлюдскіх адносін. Культуры, якія ад вякоў жывуць побач сябе, павінны выпрацаваць універсальную мову камунікацыі, але розныя грамадскія ды палітычныя працэсы не паспрыялі будове паразумення. Многія людзі, наведваючыя Падляшша, чакаюць нібыта казачных карцін і заглядаюць пад стрэхі ў пошуках народнай мудрасці. Такім чынам паўстае наш скансэн. Зараз, аднак, жыхарам гэтага рэгіёна не трэба жыць у скансэне, а ў звычайнай рэчаіснасці, дзе самой важнай вартасцю з’яўляецца пашана, у першай чарзе да свайго суседа.

Як цяжкія былі суседскія адносіны на працягу мінулых дзесяцігоддзяў не адзін раз успаміналі ўдзельнікі сімпозіума „Іншы — свой — чужы” ў Тэрэмісках. Спасылаліся яны на гісторыю сваіх сем’яў і прабавалі наладжваць між сабой дыялог. Такая ідэя — еўрапейская, сусветная. Павінна яна спадарожнічаць і нам, у „Беластоцкім краю”, бо Падляшша, на жаль, нібыта Лондан — алея пешаходаў, дзе кожны знаходзіць сваё месца, але не ўмее справіцца са стэрэатыпамі. Гадамі вучымся разумець іншых, паказваем нашу адкрытасць, але ў сваёй хаце надалей захоўваем страхі, жахі ды альманахі сямейных крыўдаў. Цяжка вызваліцца ад кайданаў калектыўнай памяці, але толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF