Ніва № 45 (2739), 9 лістапада 2008 г.

Хвіліна маўчання

Віктар САЗОНАЎ

Нехта з прысутных сказаў, што ўшанаванне памяці палеглых за Бацькаўшчыну, якое штогод праходзіць у раённым цэнтры Свіслач, адбываецца ўжо дванаццаты год запар. Хтосьці яго выправіў, сцвярджаючы, што гэта ўжо трынаццаты раз. А адзін з актывістаў заўважыў, што гэтая акцыя праходзіць столькі, колькі ён сябе памятае...

Сюды едуць людзі. Едуць, каб на гэтай святой і шматпакутнай беларускай зямлі наведаць куточак, дзе стаіць магілка з бел-чырвона-белымі стужкамі. Едуць, каб аддаць даніну павагі тым, хто не шкадаваў свайго жыцця дзеля волі...

У аўтобус, яшчэ ў Гродне, заходзяць супрацоўнікі міліцыі. Яны нават не пытаюцца куды і чаго едуць людзі. Не стараюцца разабрацца ці дзеля добрага тыя людзі сабраліся разам, ці дзеля злога. Нават не задумваюцца над тым ці яны, прадстаўнікі праваахоўных органаў, маюць права гэта рабіць. Ці законныя іх дзеянні і ці маральныя. Проста, як у кожнай паліцэйскай краіне, заходзяць і заяўляюць, што ім стала вядома пра тое, што людзі едуць на могілкі пакласці кветкі і запаліць знічы. Таму гэтых людзей інфармуюць, што іх паездка незаконная, бо не ўзялі на тое афіцыйнага дазволу ва ўлады. І папярэджваюць, што іх будзе суправаджаць міліцыя. І, калі штосьці яны заўважаць не тое, то будуць прымяняць меры. Перад Свіслаччу аўтобус зноў спыняюць і ўжо прадстаўнікі свіслацкай міліцыі гавораць тое самае...

І сапраўды, міліцыя, і на легкавых машынах, і на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF