Ніва № 45 (2739), 9 лістапада 2008 г.

Для Беларусі гэта подзвіг

Прэстыжную ўзнагароду Prix Europa атрымаў на фестывалі ў Берліне дакументальны тэлефільм „Галерэя Ады”, зрэалізаваны Уладзімірам Коласам, дырэктарам непрызнаванага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі беларускага Гуманітарнага ліцэя.

Конкурс праводзіцца з 1987 г. па ініцыятыве Рады Еўропы і Еўрапейскага фонду культуры „з мэтай папулярызацыі творчасці і разнароднасці нацыянальных, рэгіянальных і мясцовых культур”. Сёлета на конкурс заяўлена было каля 600 фільмаў, з якіх 213 з 31 еўрапейскай краіны было намінаваных у фінал у васьмі катэгорыях (тэлебачанне, радыё і інтэрнэт) і якія ацанялі прадзюсеры, сцэнарысты і кінааператары. Агулам сёлета было прызнаных дванаццаць узнагарод, у тым ліку для фільма „Галерэя Ады”, знятага пры падтрымцы Тэлебачання БелСат.

Дакумент быў пастаўлены ў беларускай вёсцы Германавічы на Шаркаўшчыне. Тут галоўная гераіня Ада Райчонак арганізуе пленэры, на якія прыязджаюць мастакі-жывапісцы з усяе Беларусі, якія не заўжды могуць быць прысутнымі ў г.зв. афіцыйным абароце. Ада Райчонак гэта былая вясковая настаўніца, якая заснавала музей імя Язэпа Драздовіча (1888-1954), жывапісца, разбяра і графіка. Самае цікавае, адна з ягоных прац была сцэнічным афармленнем спектакля беластоцкага аматарскага тэатра Таварыства беларускай школы ў 1933 г. Яго сцэнаграфія — палатно, на якім выяўлены замак, знаходзіцца дагэтуль у складах Беларускага грамадска-культурнага таварыства па вул. Варшаўскай у Беластоку. Можна было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF