Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.

Складанка „БАСовішча XVIII”: новыя тэндэнцыі беларускага року

Раман ЛАТУШКА

Пэўна ніводная іншая з нацыянальных меншасцей Польшчы не здолела гэтак плённа і трывала злучыцца са сваімі суродзічамі з за блізкае мяжы, як беларуская.

Беларусь існуе цалкам у іншым як палітычным, так і культурным вымярэнні, вельмі адрозным ад звыклага жыцця Еўропы. Вось, што зусім падаецца недарэчным, дык гэта тое, што прыкладам беларускамоўныя „:B:N:”, „N.R.M.”, „Сьцяна” карыстаюцца неймаверна большым попытам, пэўнага ўзроўню вядомасцю ў Рэчы Паспалітай Польскай, чымся тыя ж самыя зорныя ў Польшчы рок-бэнды „Perfect”, „T. Love”, „Lady Punk” і г.д. у Беларусі. „БАСовішча” з гэтага пункту гледжання мае, што ёсць самае выключнае, станоўчае значэнне ў развіцці беларускага рока, які ў сябе на Радзіме перыядычна адчувае ўладны ціск, падвяргаецца доўгатэрміновым забаронам.

„БАСы” пад нумарам XVIII (ліпень 2007) надалі новую цяпер ужо відаць неад’емную PR-дэталь фестывалю — гучныя скандалы, якія ўзнікаюць найперш на глебе парушэнняў кансерватыўных, шмат для каго непарушных ідэй музычнай падзеі, нават канонаў. Так і на прэзентаванай складанцы па выніках мінулагодняга фэсту ўладальнік галоўнага прыза, запісу паўнафарматнага альбома на студыі „Рэмбрандт”, якім дагэтуль і не скарыстаўся, гурт „Фляус и Кляинн” прапануе менавіта рускамоўны варыянт трэка „Партовая”, хаця па сусветным павуцінні даволі даўно вандруе беларускамоўная „дэмка” гэтай кампазіцыі.

Шчыра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF