Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.

„Каб ваш ложак добра скрыпаў...”

Сяргей ЧЫГРЫН

29 кастрычніка беларускаму пісьменніку, літаратуразнаўцу, энцыклапедысту і фалькларысту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Янку Саламевічу спаўнілася 70 гадоў з дня нараджэння. Напярэдадні юбілею я вырашыў пагутарыць з ім пра беларускі фальклор, пра які наш юбіляр можа расказваць бясконца. Спадар Янка аказаўся настолькі цікавым даследчыкам нашага беларускага фальклору і суразмоўцам, што гутарку я вырашыў прапанаваць чытачам „Нівы”. І той, хто гэта інтэрв’ю прачытае, атрымае пэўнае задавальненне.

Спадар Янка, ведаю, што Вы ўсё жыццё запісваеце ад людзей беларускія прыпеўкі, жарты, выразы, анекдоты і гэтак далей, адным словам фрывольны фальклор. Дарэчы, ён у Беларусі слаба даследаваны. Ці не так?

— Неяк я ляжаў у бальніцы, і ў галаву пачаў лезці гэты самы фрывольны фальклор. Я пачаў яго запісваць. Ніл Гілевіч аднойчы сказаў, што такі фальклор у нас вельмі багаты, але пакуль ніхто яго не выдаваў асобным томам ці тамамі. Некалі ўкраінскі фалькларыст Уладзімір Гнацюк назбіраў украінскага фрывольнага фальклору на некалькі тамоў. Але выдаў 2 тамы па-нямецку. Прапаў увесь цымус.

У 1949 годзе ў сваёй роднай вёсцы Вялікая Кракотка на Слонімшчыне на адным вяселлі я пачуў і запомніў такі тост: „Каб ваш ложак добра скрыпаў і да году сынок выпаў!”. Пасля, на вяселлі недзе ў 1980 годзе ў вёсцы Талькаўшчына на Слонімшчыне я за гэты тост выйграў першае месца. Ён заўсёды добра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF