Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.

Шматлюдны Трэці вечар

Міра ЛУКША

У Цэнтр праваслаўнай культуры ў Беластоку, па вуліцы святога Мікалая, 24 кастрычніка заранёў пад вечар сталі паяўляцца запрошаныя госці. А запрасілі на ўжо Трэці вечар на частунак беларускай культурай сюды Культурны цэнтр Беларусі, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку, Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы ды гаспадар гасцінных залаў — Цэнтр праваслаўнай культуры. Добрая рэклама спрацавала адмыслова — запарашаў асабіста ў беластоцкім тэлебачанні генконсул Міхал Аляксейчык у найбольш папулярнай праграме, і прыехалі на свята, спецыяльна, госці з усяе Беласточчыны, нават з Саколкі! Убачыліся сярод знаёмых з медыяў і сустрэч твараў лікі звычайных беларусаў (і не толькі), якім цікава і сардэчна было пабыць сярод кніг, спеваў, прыгожых вырабаў працавітых і таленавітых рук, а і людзей. Ад пачатку было іх, як палічыў пан Трашчотка, гасцей на 180 крэслах ды 59 стаячых (якіх ён змог убачыць), пасля дайшлі яшчэ новыя, якіх, мабыць, прывабіла музыка віцебскага ансамбля „Сябры” ды — няма чаго саромецца — вабныя пахі беларускага смакоцця. Што ж, стравы — найлепшы вядомы і найбольш паспяховы шлях да сэрцаў!

Генеральны консул прывітаў гасцей — палітыкаў самаўрада ды прадстаўнікоў адміністрацыі, духавенства, дзеячаў культуры і ўсіх, каму блізкая беларуская культура і духоўнасць. Самай вялікай радасцю ўсім была кніга, самая вядомая ў свеце, частку з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF