Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.

Як успрымаць падзеі пасля 17 верасня 1939 года?

Аляксей МАРОЗ

У палове верасня ў польскіх масмедыях ажывілася дыскусія наконт падзей 17 верасня 1939 года, калі на ўсходнія тэрыторыі Рэчы Паспалітай, дзе ў асноўным пражывалі беларусы і ўкраінцы, увайшла Чырвоная Армія. Дыскусія ў галоўным тычылася помніка, які мае быць пастаўлены ў цэнтры Брэста, побач будынка раённай адміністрацыі, дзе 23 верасня 1939 года адбыўся супольны парад савецкіх і фашысцскіх войскаў у гонар перамогі над Польшчай. Улады Брэста лічаць, што помнік мае напамінаць беларусам аб гістарычнай даце аб’яднання заходняй часткі Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Паводле беларускіх чыноўнікаў, не трэба шукаць у гэтай падзеі палітычных падтэкстаў. З ініцыятывай усталяваць помнік выступілі ветэраны Чырвонай Арміі, а іх ідэя была падтрымана гарадскімі і цэнтральнымі ўладамі. Ужо нават аб’яўлены конкурс на выкананне праекта помніка. У Рэспубліцы Беларусь падзеі 17 верасня ўспрымаюцца як вызваленне беларускіх заходніх зямель з пад польскай акупацыі і адзначаюцца ў святочным настроі. Некалькі тыдняў таму атмасферу падагрэў заклік прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі і Беларускага саюза афіцэраў да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, каб 17 верасня ўстанавіць у Рэспубліцы Беларусь дзяржаўным святам. Польскія масмедыі звярнулі ўвагу на пазнейшыя сталінскія рэпрэсіі на занятых Чырвонай Арміяй тэрыторыях у адносінах не толькі да палякаў, але і да беларусаў.

Гэтым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF