Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.

Дзевятае „Паэтычнае трохгалоссе”

Ілона КАРПЮК

Дзевяты раз адбыўся ў Бельскім доме культуры дэкламатарскі конкурс пад назвай „Паэтычнае трохгалоссе”. Дэкламатарскіх конкурсаў адбываецца тут у год прынамсі пару, сярод іх беларускае „Роднае слова” ці польскія „Бае, байкі, баечкі”. Дзякуючы Альжбеце Фіёнік, інструктару Бельскага дома культуры, з’явілася „Трохгалоссе”.

Варта згадаць ідэю і прынцыпы конкурсу, якія на працягу гадоў мяняліся. Ідэя заключаецца ў адказе на пытанне каму гэта патрэбна. За арганізатаркай паўтараю, што напэўна дзецям, якія праз паэзію пазнаюць новую форму камунікацыі. Нашмат важнейшае, аднак, каб сэнс гэтага конкурсу зразумелі настаўнікі. Калі ідзе пра прынцыпы...

— Першыя гады дзеці дэкламавалі па-польску, па-беларуску, па-ўкраінску, — кажа Альжбета Фіёнік. — Здараліся таксама вершы на рускай мове ці проста па-нашаму. Тры гады таму абмежавалі да беларускай, украінскай ды польскай моў, часам здараюцца вершы „па-свойму”.

Галоўны прынцып — дэкламацыя двух твораў: адзін на польскай мове, другі па-беларуску або па-ўкраінску, да выбару. Дае гэта магчымасць паслухаць розныя мовы і звычайна адказаць сабе, якая мова мне самая блізкая. Вядома, што малыя дэкламатары, калі ім 7-9 гадкоў, неабавязкова пра гэтае думаюць, але ўжо старэйшыя дзеці задумваюцца нашмат часцей.

— У нашым конкурсе выступаюць хлопчык і дзяўчынка, якія раней ведалі толькі польскую мову, — кажа спадарыня Фіёнік. — У доме культуры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF