Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.

Што з нашымі грашыма?

Аляксей МАРОЗ

— Нашы людзі не ўскладваюць вялікіх спадзяванняў на правячых, а калі яны сварацца, дык падсмейваюцца з іх. Старэйшыя людзі грошы з пенсій і невялікі даход з сельскай гаспадаркі расходуюць на бягучыя выдаткі і мала грошай астаецца, каб трымаць іх у банках. Таму бяднейшыя жыхары Чыжоў асабліва і не апасаюцца, што іх грошы прападуць у абанкручаных банках, калі да такога дайшло б, — кажа чыжоўскі солтыс Андрэй Ціханюк. — Наракаюць толькі людзі, якія ўзялі крэдыты, бо яны падаражалі, а асабліва тыя, якія ўзялі іх у швейцарскіх франках, бо яны падаражэлі мацней. Аднак зараз у нас мала маладых гаспадароў, якія хацелі б браць новыя даражэйшыя крэдыты на разбудову гаспадарак. Але як тут разбудоўваць сельскую прадукцыю, калі такая нестабільнасць у цэнах? Зараз, калі за пшаніцу плацяць менш чым 500 злотых за тону, за жыта менш чым 300 злотых за тону, а за вугаль трэба ўжо заплаціць 620 злотых за тону, пры дарагіх мінеральных угнаеннях і паліве, якія ж грошы можна тут адлажыць на інвестыцыі?

Аднак усхваляванне, якое выклікаў фінансавы закалот, псіхалагічна кранула і частку нашых людзей на вёсках і ў гарадах. Некаторыя старэйшыя асобы з невялікіх пенсій эканомілі грошы для дзяцей і ўнукаў. Іншыя ашчаджалі з зарплат. Разгайданыя вакол фінансаў і ашчаднасцей настроі могуць трымацца яшчэ доўгі час. Людзі ж спарыліся, купляючы ўдзелы ў фондах акцыяў, якія апошнім часам моцна патаннелі. Многія гараджане і сяляне прадавалі гэтыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF