Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.

Дэжавю?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ды ж было ўсё гэта, — хацелася б заспяваць за адной з вядомых песень Марылі Радовіч пасля некаторых заяў на сустрэчы прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей з падляшскім маршалкам, яго дарадчыкам па справах меншаснай праблематыкі і ўпаўнаважаным ваяводы, які займаецца гэтай жа тэматыкай.

Марк Масальскі, дарадчык маршалка Яраслава Дважанскага па справах нацыянальных і этнічных меншасцей пачаў працягваючаеся больш за тры гадзіны спатканне ў Падляшскай маршалкоўскай управе дакладна ў дзень нараджэння епіскапа Беластоцка-Гданьскай епархіі Іакава:

— Такая шматлікая прысутнасць сведчыць, што сустрэча патрэбная.

Зараз пасля прадставіў ён праграму першай сустрэчы з меншасцямі ў ПМУ (раней бывалі ў ваяводаў) і на гэтым ягоная роля кончылася, значыць, нічога больш у справах, прынамсі сутнасных і важных для меншасных асяроддзяў, не меў ніякай гаворкі. Затое з дакладам выступіў упаўнаважаны ваяводы Мацея Жыўны па справах нацыянальных меншасцей Мацей Тэфэльскі:

— Аб ліках не буду гаварыць, бо ёсць даныя наконт колькасці нацыянальных меншасцей у Польшчы, апрацаваныя Галоўнай статыстычнай установай пасля апошняга перапісу насельніцтва.

Тут дадаў, што пры нагодзе наступнага перапісу ў 2011 годзе маюць паявіцца пытанні наконт спраў звязаных з міграцыяй і маюць быць пастаўлены тры пытанні: пра нацыянальную ці этнічную прыналежнасць апытваных, мову, якой карыстаюцца дома, і мову, якую лічаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF