Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.

Успамін

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Заглянуў я на гайнаўскія могілкі. Недзе ў мінулым годзе бачыў там знаёмую, пра якую сёлета летам даведаўся, што адышла ў лепшы свет. І вось, стоячы над ейнай магілай, заўважыў я па-суседску магілу Федзі Міхалюка. Забіла сэрца мацней, бо ж гэта з ім сядзеў я за адной партай у ліцэі. Пра ягоны адыход у лепшы свет я ведаў, але цяпер прыгадалася мне мінулае. Федзя быў салідным вучнем, яшчэ ў час уступнага экзамену ў ліцэй заглядаў ён у падручнікі. А ў апошнім класе прыехалі да нас прадстаўнікі беластоцкага аэраклуба шукаць кандыдатаў у пілоты. Вядома, ахвотныя былі ўсе хлопцы, але толькі Федзя станоўча прайшоў медыцынскую праверку. І вось дванаццаць гадоў таму ён, першы кандыдат у лётчыкі, першым з нас падняўся ў Нябеснае царства.

З тадышніх маіх аднакласнікаў Федзя падаваўся мне найбольш прывязаным да бацькоўскай мовы. Здавалася мне, што яму польскае вымаўленне цяжка праходзіць праз вусны, што ягоны моўны апарат настроены толькі на гаворку ягоных родных Койлаў. Пасля ліцэя Федзя закончыў беластоцкую Медыцынскую акадэмію і працаваў лекарам на роднай Гайнаўшчыне, м.інш. у Ласінцы. Пра штодзёншчыну ягонай працы мне нічога невядома, але цяжка мне ўявіць, што ён у сваім лекарскім кабінеце чакаў моўных дазволаў ад сеймавага закону аб нацыянальных меншасцях; цяжка мне ўявіць, што ён размаўляў са сваімі пацыентамі на іншай чым роднай яму і ім падляшскай гаворцы.

З другога боку белавежскай шашы, на гайнаўскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF