Ніва № 44 (2738), 2 лістапада 2008 г.
У здаровым целе...Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУвосень у Беларусі палююць не толькі на грыбы ў лясах, але і на рэзервістаў, якіх трэба забраць у так званыя „партызаны” і на маладзёнаў-прызыўнікоў, якіх трэба забраць на тэрміновую вайсковую службу. Тым больш і тое, і другое дзяржава спрытна скарыстоўвае ў змаганні з іншадумцамі. Маўляў, прыйшла пара „паслужыць ацечаству”. Сезон палявання на маладых апазіцыянераў апошнія два гады становіцца ўжо традыцыйным. Многія з тых, хто навучаецца за мяжой па розных праграмах, з за гэтага зараз не могуць нават прыехаць на радзіму — іх папросту вылоўліваюць і аніякіх адтэрміновак не даюць. Пры разглядзе біяграфій палітычных лідараў і актывістаў нашай апазіцыі маладога і сярэдняга веку выяўляецца, што бальшыня з іх сапраўды не служыла ў войску. Безумоўна, многія насамрэч мелі ці маюць хваробы, несумяшчальныя з побытам у рэгулярным войску. Для такіх у нармальнай дзяржаве ствараецца інстытут так званай альтэрнатыўнай службы, чаго ў цяперашняй Беларусі, канешне, няма. Але ёсць і іншая з’ява. Як той казаў, „касіў” Ясь ад войска. Трагедыі з таго, што хлопцаў забіраюць у фармальна беларускае, а па сутнасці чужое войска, няма. Бо, дзякуй Богу, жывем у мірны час і ў гарачыя кропкі „саюза” цяпер не пасылаюць. Упэўнены, што тыя ж Алесь Каліта ці Зміцер Жалезнічэнка, пра якіх шмат пісалі ў медыях, вернуцца з войска куды больш умацаваныя ў вернасці сваім поглядам і загартаваныя найперш не столькі фізічна (...) |