Ніва № 43 (2737), 26 кастрычніка 2008 г.

Новая „Белавежа”

Беларускае літаратурнае аб’яднанне „Белавежа” пачало другое пяцідзесяцігоддзе. Адсвяткаваўшы свой залаты юбілей у пачатку лета, падагуліўшы дасягненні, пачаўся новы віток сарганізаванага літаратурнага жыцця беларускай меншасці ў Польшчы. Правёўся новы справаздачна-выбарчы сход, на якім праўленне літаратурнай групы дало справаздачу з трохгадовай дзейнасці і выбрала новае кіраўніцтва.

Справаздачу з працы літаратурнага аб’ядання „Белавежа” ад 26 чэрвеня 2005 г. да 28 верасня 2008 г. даў ягоны старшыня, паэт і літаратуразнавец Ян Чыквін. Сказаў ён між іншым:

— З расстаноўкі дат вынікае, што мы крыху перасягнулі працу па прычыне юбілею. 8 чэрвеня „Белавежы” споўнілася 50 гадоў. Для літаратурна-творчых аб’яднанняў, як паказвае гісторыя, гэта надта доўгі час. Большасць з такіх арганізацый жыве значна карацей. Так доўга могуць існаваць відавочна толькі арганізацыі як наша, з вялікім творчым патэнцыялам, але членаў якога ядняе ў першую чаргу не ідэйна-эстэтычная праграма, а шырока разуметыя нацыянальныя інтарэсы, нацыянальнае ахвярніцтва, абарона роднага, абарона нацыянальнай крэпасці. З перспектывы пяцідзесяцігоддзя літаратурнай дзейнасці беларусаў у Польшчы гэты арыенцір „белавежцаў” бачыцца як асноўны і досыць выразны, асабліва ў параўнанні з іншай адметнай праграмнай устаноўкай не толькі, скажам, беларускай эміграцыйнай літаратуры, але таксама і літаратуры метрапольнай, прынамсі апошняга дваццацігоддзя. Гэтая наша адметнасць запісана ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF