Ніва № 43 (2737), 26 кастрычніка 2008 г.

Унук святара Андрэя Туроўскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Кожны здаровы і творчы чалавек імкнецца так ці інакш адзначыцца, перадусім, творчасцю ці грамадскай вартасцю на гэтым свеце, хаця б у імя гонару дзяцей, а тым больш унукаў. Наш зямляк Данат Яканюк з Орлі ганарыцца сваімі продкамі, якія склалі, на яго думку, паказальны радавод творчых і працавітых беларусаў „Тутэйшчыны”. У многім, іхнія лёсы — драматычныя, трагічныя, духоўныя, працавітыя ды імпэтныя — гэта цэлая гісторыя „ў асобах” нашай Бацькаўшчыны, яе заходняй тэрыторыі з другой паловы XIX — пачатку XXI стагоддзяў. Чатыры гады таму Данат Яканюк больш-менш сістэматычна склаў свае сямейныя дакументы, фотаздымкі, іншыя сведчанні жыцця родаў Яканюкоў ды Туроўскіх у гэтак званы хатні архіў, і атрымалася пакуль каля 90 аркушаў фармату А-2 (дзеля гэтага ён зрабіў спецыяльны куфар). „Думаю, наперадзе мемуарнае ці літаратурнае абагульненне гэтых дакументаў, вартых сагі пра нашу Бацькаўшчыну, накшталт „Сагі пра Фарсайтаў” з „Туманнага Альбіёну”, — сказаў спадар Яканюк. А цяпер давайце бліжэй пазнаёмімся з ім.

Данат Яканюк — вядомы беларускі музыказнаўца, дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук. Данат Лявонавіч вельмі цікавы чалавек, таму гутарыць з ім мне было прыемна, а яшчэ прыемней пачуць ад яго шмат цікавых гісторый пра сябе, пра свой лёс і род Яканюкоў.

Спадар Данат, раскажыце, калі ласка, пра сваіх бацькоў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF