Ніва № 43 (2737), 26 кастрычніка 2008 г.

Нам у спадчыну дадзена мова

Размова з Тамарай ЯЎДАСЮК — сакратаром Таварыства сяброў Кляшчэлеўскай зямлі.

У мінулым годзе Вы адзначалі дзесяцігоддзе Таварыства. Ці яго стварэнне было спантаннай ініцыятывай?

— Галоўным ініцыятарам заснавання Таварыства сяброў Кляшчэлеўскай зямлі (ТСКЗ) быў прафесар Васіль Крупіч, ураджэнец Дабрывады, цяпер — прарэктар Політэхнічнага інстытута ў Беластоку. Ён ад пачатку старшынствуе таварыству, якое заснавала група выхадцаў з Кляшчэлеўскай зямлі і мясцовыя дзеячы з дапамогай мясцовых улад. У Таварыстве ў галоўным згуртавана інтэлігенцыя. Раз у год, у канцы ліпеня, калі ладзяцца Дні Кляшчэляў, мы праводзім адкрытыя сустрэчы і запрашаем выхадцаў з нашых мясцовасцей, якія раз’ехаліся па Польшчы. Прапануем ім дзейнасць у ТСКЗ, павялічваем кола членаў і прыхільнікаў Таварыства. Такім чынам у ТСКЗ трапіў лётчык, падпалкоўнік Мікола Падлашчык, які жыве ў Мельцы, а летам прыязджае ў родны дом у Кляшчэлях (аб выстаўцы мінералаў з яго калекцыі ў Кляшчэлеўскім цэнтры „Гладышка” нядаўна пісалі мы ў „Ніве”). Мастак Славамір Смык з Кляшчэляў, Аліцыя Барона з Сакоў, ці Марыя Клімовіч з Дабрывады — гэта мясцовыя дзеячы, якія працуюць больш пастаянна. Гістарычную кніжку пра Кляшчэлі пры дапамозе ТСКЗ выдаў наш член, гісторык і русіст Мікола Рошчанка — універсітэцкі выкладчык з Любліна, а наша Таварыства выдала зборнік вершаў Ядвігі Карпюк, якая выводзіцца з Кляшчэляў.

Ці ў Вашай дзейнасці многа месца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF