Ніва № 43 (2737), 26 кастрычніка 2008 г.

Бяспечная Орля

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мабыць, нямногія Чытачы задумваліся над значэннем слова „рынак”. Рынак абазначае не толькі гандлёвую плошчу, ён часта бывае цэнтрам нейкай большай мясцовасці, значыць, месцам важным. Але ці так сапраўды ёсць?

У Орлі таксама ёсць рынак — гэтак здавён-даўна жыхары называюць цэнтр мястэчка. Калісь гэтае месца засялялі галоўным чынам яўрэі, пасля вайны дамінаваў там ГС. Ды і зараз ГС у цэнтры, хаця палова геэсаўскіх крамаў пустуе.

Што ж тады ў Орлі называць рынкам? Некалькі дзейных крамаў, а калі так, дык якія, бо ніводная з іх нічым не адметная. У цэнтры Орлі (і хіба не толькі) ёсць бар, значыць, арандаваная геэсаўская гаспода, якая, не так як раней, не рыхтуе абедаў. Стары будынак, а так папраўдзе шэраг будынкаў, хаця сёлета быў звонку памаляваны, выглядае непрыцягальна.

„Алкаголь для людзей” і хіба таму ў нашай краіне гнуцца пад ім полкі ў крамах, а ў цэнтры мястэчка мусіць стаяць гаспода, якую згодна з духам часу сталі называць барам. Гэта „храм” любіцеляў усялякіх развесяляльных напояў ды месца, адкуль бяруць свой пачатак розныя няшчасці. У кароткую вулічку Спулдзельчую пешаходы завітваюць рэдка, нават у крамы кіруючыся ў абыход яе. Трэба, аднак, адзначыць, што ў Орлі падхмеленых асоб на вуліцах амаль не відаць, аднак паліцыйныя статыстыкі не хлусяць. „Не меншае, але нават буйнее лік асоб празмерна спажываючых алкаголь і залежных ад яго”, — сцвярджае аспірант Славамір Нічыпарук з бельскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF