Ніва № 43 (2737), 26 кастрычніка 2008 г.

Пазбаўлены сэрца лес

Ілона КАРПЮК

Лес гэта безумоўна адно з самых важных багаццяў Падляшша. Не без прычыны доўгімі гадамі цягнуцца сваркі за Белавежскую пушчу: пашыраць нацыянальны парк ці не, адстрэльваць звярыну ці не, дазволіць высечку дрэў ці не? Пытанняў усё больш, але адказы не заўсёды задавальняюць усе бакі. Адны кажуць, што лес гэта сутнасць існавання мясцовых людзей і маюць яны права ім карыстацца, іншыя, што людзям дастаткова толькі глядзець на пушчу. Аднак пад цяжарам дыскусіі пра белавежскае дабро ўцякаюць праблемы іншых малых грамадскасцей. Ці хтось пачуе голас жыхароў Кнышынскай пушчы?

Вёсачка Лужаны запала мне ў памяць, калі я пераязджала са славутых Крушынян у не менш вядомы Гарадок. Месца падобнае да ўсіх месц у гэтай частцы Польшчы, значыцца, прыгожае, бо распаложанае на ўзгорках, дзе палі пераплятаюцца з лесам і пасёлкамі. „Польска-беларускі” ўжо краявід падказвае: спыніся, паглядзі. Самі Лужаны аднак не так чароўныя як наваколле. Не магу да сёння зразумець чаму пасярэдзіне вясковай тэрыторыі камуністычная ўлада дазваляла ставіць агідныя жылыя блёкі, дзе перасялялі мясцовых людзей, шукаючых міражу гарадскога камфорту. Так было ў Лужанах ці Зубрах. Кажуць, без гаспадаркі лягчэй, але бетон натуру не заменіць.

Жыхары вёсак „на канцыу свету” ў 1950-х гадах таксама мусілі вырашыцца з прапановай сістэмы ствараць калгасы. Называлі іх прадукцыйнымі кааператывамі. Меркавалася тады, што гэта перспектыўны праект, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF