Ніва № 43 (2737), 26 кастрычніка 2008 г.

Што будзе далей?

Аляксей МАРОЗ

Такое пытанне ставяць фінансавыя аналітыкі не толькі ў Злучаных Штатах Амерыкі, але і ў краінах Еўрасаюза, Расіі, ці Кітая. Урады шматлікіх дзяржаў ужо прынялі адпаведныя меры, каб прытармазіць паслядоўнасці фінансавага крызісу, які выйшаў са ЗША — краіны з самай моцнай гаспадаркай свету. Крызіс распаўсюджваецца на ўсе кантыненты. Кіраўнікі самых багатых краін стараюцца прытармазіць паслядоўнасці фінансавага закалоту, які ўжо адмоўна паўплываў не толькі на амерыканскую гаспадарку, але і эканоміку іншых краін.

Спачатку кіруючыя колы ў ЗША гарантавалі, здавалася б, вельмі вялікую, бо размерам звыш 700 мільярдаў долараў грашовую дапамогу з дзяржаўнага бюджэту для банкаўскай сістэмы. Фінансавы крызіс пачаўся ў ЗША, паколькі банкі гэтай краіны без належнага аналізу давалі крэдыты на куплю дамоў, іх абасталявання, машын і на шыкарнае жыццё амерыканцаў. Калі аказалася, што многа крэдытаў нельга сцягнуць, а моцна ўпала цана дамоў і іншых нерухомасцей, пад заклад якіх браліся гэтыя крэдыты, меншыя банкі ў ЗША сталі банкрутамі, а да вялікіх трэба даплаціць, каб не пацягнулі на дно амерыканскую гаспадарку, якая лічылася самай моцнай на свеце. На амерыканскім рынку інвеставалі еўрапейскія банкі, куплялі акцыі і каштоўныя паперы амерыканскіх банкаў і страхавых суполак, якія зараз не ў змозе пагасіць сваіх страт. Калі аказалася, што вялікія банкі Бельгіі ці Германіі стаяць на грані банкруцтва, урады гэтых краін рашыліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF