Ніва № 43 (2737), 26 кастрычніка 2008 г.

Сваё мысленне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сярэдзіна восені — гэта зазвычай такая пара года, калі асноўныя справы нібыта зроблены, але не завершаны, падводзіць вынікі нібыта пара, а выяўляецца, што рана. Да калядных святаў яшчэ далёка, а ўжо хочацца адпачываць. Ды, як сказаў класік, „спакой нам толькі сніцца”. А на дзяжурнае і банальнае пытанне знаёмых „Як жыццё?” адказваеш прыблізна так: „З кепскімі справамі ўжо ўсё добра, а з добрымі яшчэ ўсё кепска”.

Звыклыя мужчынскія размовы пра палітыку, футбол і жанчын спакваля мінаюць пік сваёй найбольшай цікавасці. Ад жанчын мужчынам яшчэ нечага хочацца, футбольныя жарсці і поспехі альбо няўдачы ўлюбёных каманд пераменлівыя як надвор’е ў кастрычніку, ну а палітыка абрыдла надзвычай і стаіць нібы костка ў горле. Асабліва пасля „элегантных” выбараў-вырабаў у так званы парламент Рэспублікі Беларусь. Хоць галоўная палітычная падзея года — яшчэ наперадзе. Маю на ўвазе прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах Амерыкі, пасля якіх будзе вызначацца знешняя палітыка гэтай дзяржавы. У досыць моцнай ступені зыход выбараў у ЗША можа паўплываць на заходнюю палітыку ў дачыненні да Беларусі. Беларускія апазіцыйныя правыя і цэнтрысцкія колы маюць чарговае і, напэўна, апошняе спадзяванне. Зразумела на рэспубліканца Джона Макейна, які мае ўстойлівую рэпутацыю змагара з дыктатарскімі рэжымамі, і якога напэўна нездарма параўноўваюць з вялікім палітыкам Рональдам Рэйганам. А вось дэмакрат Барак Абама, у разе перамогі, наўрад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF