Ніва № 43 (2737), 26 кастрычніка 2008 г.

Мастакі ў Тамары Саланевіч

Міра ЛУКША

У вечарэючай Нараўцы, над галоўнай вуліцай вісіць банер, аздоблены з левага боку беларускім узорам, з надпісам па-польску: „Ці наша пушча заслугоўвае такога лёсу?” І твар тутэйшага беларуса, дзядзькі хутчэй немаладога, з вырытымі на твары неспакоем і бываласцю. Ці той хтось, хто павесіў гэта, услухоўваецца ў тое, ці „плача зямля”, у нашу зямлю, як рабіла ў сваім дакуменце нараўчанка Тамара Саланевіч, ці мо выкарыстоўвае наш воблік для ўласных ці глабальных мэт? Нараўка вечарэе, аціхлая, а людзі, што засталіся, перадаюць з вуха ў вуха сумную вестку пра трагічную смерць маладога лесніка Юркі Мерынга. Раніцай зайграюць яму апошні гейнал і правядуць да крыжа на ўскраіне Міклашэва, ля самай вёскі Лясной, куды пруць цяпер пісакі ў пошуках сенсацыі, казаўшы, што ў абарону нашай пушчы і нашых людзей.

Пра Нараўку і Нараўчанскую гміну гавораць час ад часу больш. Цяпер зашумелі ў сувязі з ляснянскай зямлёй. Быццам бы пагадзіліся ўсе радныя, апрача Янкі Целушэцкага, каб „адрольніць” тыя ўчасткі і прадаць фірме, якая ўпусціць на іх маскоўскі Лукойл. Ды радны Янка дзівіцца: не прыпамінае такой сесіі, каб пра гэта была гаворка! А тым больш не памятае ўласнага голасу, які аддаў на „не” ці на „так”. А гміну больш хваляць, бо ёсць за што, — яна сярод перадавікоў у агульнапольскіх рэйтынгах, як і сам войт Мікалай Павільч, асабліва дзякуючы падтрымцы для культуры. Вось хоць бы ў 2007 годзе, у адрамантаваным будынку былой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF