Ніва № 42 (2736), 19 кастрычніка 2008 г.

Пану міністру падзякуем?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Рашучая большасць прадстаўнікоў меншасных нацыянальных арганізацый у Польшчы не скрывае свайго абурэння дзеяннямі міністра Анджэя Пшэвозьніка, генеральнага сакратара Рады аховы помнікаў змагання і пакут (РАПЗіП), установы падлеглай Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны. Некаторыя з лідараў меншасных арганізацый проста патрабуюць яго адклікання.

45-гадовы Анджэй Пшэвозьнік, па прафесіі гісторык, выконвае функцыю генеральнага сакратара РАПЗіП ад верасня 1992 г. Без сумнення да ягоных заслуг у гэты перыяд трэба прылічыць тое, што давёў ён да адкрыцця помніка яўрэйскім ахвярам у Ядвабным, ці адбудовы Могільніка абаронацам Львова. У апошнія гады, аднак, яго пазіцыі і публічныя заявы наконт г.зв. увекавечанняў, значыць, пабудовы ў Польшчы помнікаў ахвярам, асабліва з часу ІІ сусветнай вайны і пазнейшага перыяду, а якія выводзяцца з асяроддзяў польскіх нацыянальных меншасцей — выклікаюць у гэтых асяроддзях — сказаўшы далікатна — пачуццё непрыстойнасці. У апошні час Пётр Длугаш, лідар Руху аўтаноміі Сілезіі на Апольшчыне (нямецкая меншасць) падаў петыцыю міністру культуры Багдану Здраеўскаму з патрабаваннем адклікаць Анджэя Пшэвозьніка з пасады. Напісаў ён: „Анджэй Пшэвозьнік неаднаразова паказаў, што не разумее і не хоча разумець спецыфічнай гісторыі Верхняй Сілезіі. У мінулым выказваў такія скандальныя думкі, як такая, у якой прыраўноўваў фон Рэдэна, стваральніка падстаў верхнесілезскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF