Ніва № 42 (2736), 19 кастрычніка 2008 г.

На нашай рыўеры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Змены грамадскага парадку ў нашай частцы свету прывялі да змены людскіх паводзін. Найбольшыя змены адбыліся бадай у багатай у сыравіны Расіі ў выніку вызвалення эканамічных тармазоў, якое прывяло да агромнага маёмаснага расслаення тамашняга грамадства. Новы грамадскі клас, г.зв. „новыя рускія”, стаў адкрыта раскідацца грашыма, не толькі апранаючыся ў золата, але і купляючы найдаражэйшыя нерухомасці, напрыклад на іспанскім Сонечным памор’і (Costa del Sol). У Польшчы таксама паявіліся такія „новыя польскія”, менш відочныя ў замежжы, але таксама ахвотныя пасяліцца ў старых або новых палацах у найбольш модных месцах, напрыклад на Мазурскім паазер’і. А вось у нашай „Польшчы-Б” таксама адбылося расслаенне і „новыя падляшскія” таксама ж некуды клалі свой капітал. Падаўся я ў даволі ціхі адрэзак нашага Нарваўскага парэчча, паміж Нарваю і Плёскамі, прыглянуцца тутэйшым нерухомасцям.

З аўтобуса злез я на першым прыпынку за Нарвай. Асфальтовая дарога ў Даратынку павяла мяне паміж вясенняй зелені. А зелень у гэтую пару трымаецца ў прынцыпе там, дзе чалавек не ўзрыхляе зямлі — больш яркая яна на кошаных і лугах, і пашах ды на маладых аблагах, больш іржавай прымешкі на запушчаных аблагах і сенажацях; на абрабляемых палях зелені амаль няма. Вось, на пашах перад Даратынкай пасвяцца кароўкі ў трох ці чатырох статках па тры-пяць штук. Перад самой вёскай балотністы ўчастак парослы вярбой і альшынай, дзе, падобна як у белавежскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF