Ніва № 42 (2736), 19 кастрычніка 2008 г.

У арлянскай школе

Міхал МІНЦЭВІЧ

Вучні з Арлянскай гміны ўжо 16 гадоў вучацца ў новым прасторным і дагледжаным будынку. Навучэнцы школы могуць пахваліцца многімі дасягненнямі.

Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Арлянскай зямлі ў Орлі астаецца адзінай школай у гміне. Будынак быў здадзены ў карыстанне ў снежні 1992 года. У ім сем навучальных залаў ды два камп’ютарныя кабінеты, якія ў траўні атрымалі новыя прылады ў рамках праекта „Pracownie komputerowe dla szkół”. Да таго ж у школе ёсць святліца, сталовая з кухняй, гімнастычная зала ды бібліятэка. Апрача школьнай бібліятэкі працуе тут таксама гмінная бібліятэка, стаматалагічны кабінет ды прадуктовая крамка. Побач школы ёсць пляцоўкі для спартыўных гульняў: футбольная, валейбольная і лёгкаатлетычная.

У мінулым 2007/2008 навучальным годзе вучылася тут 244 вучняў; з гэтага ліку 120 асоб у пачатковай школе і 89 у гімназіі. Усе вучні пачатковай школы перайшлі ў наступныя класы. Трое вучняў гімназіі не былі пераведзены ў наступны клас; пецярых вучняў пераздавалі экзамен і ўсе вытрымалі яго паспяхова.

У час летніх канікул школьны будынак прайшоў рамонт. 34 драўляныя вокны былі заменены поліхлорвінілавымі, устаўлена двое новых дзвярэй — усё гэта каштавала амаль 65 тысяч злотаў. Было выканана цыкляванне і лакіраванне каля 350 кв. метраў падлогі ў чатырох залах і ў адным калідоры коштам амаль у 11 тысяч злотаў. Выкананы рамонт даху за амаль 9 тысяч, памаляваны дзве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF