Ніва № 42 (2736), 19 кастрычніка 2008 г.

Ахоўваць людзей і пушчу (працяг артыкула з 41 нумара)

Аляксей МАРОЗ

Пагроза з боку перагрузачных тэрміналаў

У Нараўчанскай гміне працуе некалькі перагрузачных тэрміналаў газу пропан-бутан, парафіну і розных паліваў, а сярод іх база Дзяржаўнага лагістычнага аператара вадкіх паліваў. Калі да гэтага дабавіць яшчэ прадпрыемствы, што займаюцца перагрузкай мінеральных угнаенняў і цэменту, дык можна паставіць пытанне ці такая гаспадарчая дзейнасць пагражае людзям і Белавежскай пушчы.

— Зараз мала цэменту ідзе да нас з усходу, але надалей імпартуюцца мінеральныя ўгнаенні, у невялікай колькасці шчэбень і трактарныя запчасткі для прадпрыемства „Пронар”. А з Польшчы на ўсход экспартуюцца будаўнічыя матэрыялы, — удакладняе войт Нараўчанскай гміны Мікалай Павільч.

Жыхары Лясной і суседніх сёл апасаюцца не толькі вялікай нафтабазы. Солтыс Ян Вайцяхоўскі адзначае, што іх сяло распаложанае непадалёк ад вельмі небяспечнага месца перагурзкі газу, парафіну, а далей і нафты, якія транспартуюцца шырокімі рэйкамі, што амаль абапіраюцца аб вёску.

— Цыстэрна з пропанам-бутанам можа сысці з рэек і каля нашага сяла, а тады можа ўзарваць нас у паветра, — кажа солтыс Ян Вайцяхоўскі. — Толькі пры дарозе з Лясной у Плянту шырокія рэйкі адрамантаваныя, а далей, калі праз нашы палі едзе па шырокіх рэйках цягнік з цыстэрнамі, рэйкі хістаюцца і гэтыя ж цыстэрны з небяспечнымі для асяроддзя вадкасцямі могуць пайсці ў адхон. Неабходна рамантаваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF