Ніва № 42 (2736), 19 кастрычніка 2008 г.

Патрэбныя нябесныя заступнікі

Васіль САКОЎСКІ

У 38 нумары „Нівы” ад 21 верасня гэтага года змешчаны багаты, цікавы і вельмі патрэбны нам, праваслаўным, матэрыял з міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася 11 жніўня ў Беластоку на тэму „Князь Канстанцін Васіль Астрожскі, асветнік і абаронца праваслаўных”.

Вось нарэшце тое што трэба і як трэба. Да таго ж падрыхтавала і правяла гэту канферэнцыю наша Царква, што таксама мае немалое значэнне. Бо тое, што мы часта чуем ад нашых святароў з за канферэнцыйных трыбун, на пропаведзях у цэрквах ці нават у нашых беларускіх школах: „Trzeba szanować język ojczysty” або „Не забывайте наш родной язык”, калі ніколі не пачуеш роднай мовы з іх святых вуснаў — дае зусім адваротныя вынікі.

Аднойчы ў нашым беларускім ліцэі была вялікая школьная ўрачыстасць з мноствам запрошаных гасцей. Сярод іх быў таксама вельмі высокага рангу наш праваслаўны духоўны. Даведаўшыся, што ён мае выступіць перад нашай моладдзю і гасцямі, я папрасіў, каб ён выступіў на беларускай мове, а ён дасканала валодаў ёю. Але не дачакаўся...

А вось тут — як сцвярджае газета — канферэнцыя была ў асноўным на чыстай беларускай мове. Раптам загаварылі на ёй як польскія, так і беларускія беларусы, што надзвычай рэдка сярод беларусаў бывае. Радасна і міла. І, канешне ж, заслужыў ад нас такой пашаны Канстанцін Астрожскі, які ўсё сваё нялёгкае жыццё змагаўся менавіта за гэта. Быў ён выдатным дзяржаўным, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF