Ніва № 42 (2736), 19 кастрычніка 2008 г.

Абсурд

Віктар САЗОНАЎ

Унікальная краіна Беларусь. Загадкавая. Не ўсе жыхары Еўропы, я ўжо не кажу пра Амерыку ці іншыя кантыненты, ведаюць дзе яна знаходзіцца. Затое ўсе еўрапейскія палітыкі ведаюць гэта дакладна, і нават падчас фінансавага крызісу, які трасянуў увесь свет, знаходзяць час, каб сур’ёзна заняцца праблемамі гэтай краіны. Вось і цяпер, дзевятага кастрычніка, Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю пра сітуацыю ў Беларусі. І хоць беларускія парламенцкія выбары прызнаныя несвабоднымі і недэмакратычнымі, прапаноўваецца на шэсць месяцаў прыпыніць санкцыі да тых беларускіх чыноўнікаў, якія не маюць дачынення да парушэнняў „дэмакратычных стандартаў выбараў”.

Ура! Аказваецца (калі так сцвярджае ажно сам Еўрапарламент), у нас ёсць такія чыноўнікі. Скуль яны ўзяліся мне сказаць цяжкавата. Бо пабудова беларускай уладнай машыны да геніяльнага няхітрая і простая. Гэта прэзідэнцкая вертыкаль. Калі яе пачыналі будаваць, галаву асабліва не ламалі і мазгі не напружвалі. Не панабудоўвалі розных інстытутаў ды аддзелаў, якія нешта будуць распрацоўваць, дыскутаваць паміж сабой, уносіць прапановы і адстойваць іх, зыходзячы з дакладна пералічанага графіка і апелюючы фактамі, якія, як вядома з класікі, з’яўляюцца самай упартай рэччу на свеце. Не пераймаліся складанасцю ўзаемаадносін паміж галінамі ўлады і спробай раздзялення паміж імі функцый ды паўнамоцтваў. Не малпавалі і вопыту той самай дэмакратычнай Еўропы, якая ўгледзела зараз у складзе беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF