Ніва № 42 (2736), 19 кастрычніка 2008 г.

Спявай, Лідка-салавейка!

Міра ЛУКША

Лідка Маліноўская на завяршэнне леташняга літаратурнага конкурсу „Дэбют” прыехала аж з замежжа, з дачкой з Бельска. Мы і не ведалі, што гэтая ўсё маладая жанчына, вядомая ўжо дзесяцігоддзі са сцэны як спявачка, піша вершы і апавяданні. Лідка, у дзявоцтве Мойсік, родам з Дубяжына. Выйшла замуж у Бельск.

— Я спачатку была работнікам у інструментальным цэху, пасля пайшла працаваць у сакратарыят, у водна-меліярацыйным прадпрыемстве прылад і транспарту, — успамінае Лідка Маліноўская. — Пасля была там старшым інспектарам па справах кадраў і зарплат. А потым нашу фірму распусцілі. Цяпер займаюся гаспадаркай на тэрыторыі Дубяжына і Бельска — па бацьках, маю таксама поле ў арэндзе, і дакупіла крышку свайго. Разам з мужам Пятром, і дачкі ў нас дзве — Марта і Магда — абедзве вучаца ў комплексе беларускіх школ у Бельску. Марта спявае шмат, а Магда таксама праяўляе талент, але яшчэ толькі дома са мною спявае. Мяне самую да мастацтва цягнула ад калыскі. Як у мяне ў вершы напісана, мая мама навучыла мяне спяваць. Ужо ў Дубяжыне мы выступалі, так як і цяпер мае дзеці. З дзяцінства ездзіла я на беларускія конкурсы. Калі пачыналіся нашы фестывалі песні, мне было сем гадоў. І я не прапусціла ні аднаго. Ведаю шмат песень, якія спявала мая бабця. Калі ездзілі мы выступаць з „Маланкай”, дык спявала ад Гродна аж да Бельска што і раз іншыя песні.

Як трапіла ў „Маланку”? Лідка вучылася ў бельскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF